Віншуем пераможаў конкурсу "Выратавальнікі вачыма дзяцей"

21.01.2021

    Адбыўся раённы конкурс "Выратавальнікі вычыма дзяцей". Вучні і педагогі школы прынялі актыўны удзел у дадзеным мерапрыемстве. Па рашэнні журы конкурсу ў намінацыі "Скульптура малых форм" дыпломам 1 ступені адзначана работа вучаніцы 7 класа Кісель Паліны (кіраўнік Пісарык А.У.). У намінацыі "Казка" лепшай прызнана казка "Вогнік і вожык" вучаніцы 2 класа Каляды Ганны (кіраўнік Лабковіч М.М.), дыплом 2 ступені ў вучаніцы 2 класа Лаўрынчык Варвары за казку "Вялікае сэрца" (кіраўнік Лабковіч М.М.). У намінацыі "Апавяданне" дыплом 1 ступені атрымаў твор вучня 2 класа Мяцельскага Яўгенія "Маленький спасатель - пожарный извещатель" (кіраўнік Лабковіч М.М.). У намінацыі "Выраб" дыпломам 3 ступені адзначана работа вучня 7 класа Дубовіка Макара "Не жартуйце з агнём!"(кіраўнік Ачапоўскі Р.В.).  Віншуем вучняў і іх настаўнікаў.