Аздараўленчы лагер: старонка здароўя

30.12.2020

   Сёння ў аздараўленчым лагеры ўсе мерапрыемствы былі прысвечаны галоўнаму ў жыцці кожнага чалавека - здароўю. З вучнямі быў праведзены псіхалагічны трэнінг на тэму "Добры настрой - падмурак здароўя". З задавальненнем дзеці гулялі ў гульню "Твістэр", якая развівае гібкасць, увагу і знаходлівасць. Цікавай і пазнавальнай для вучняў былі гутарка і віктарына "Вітаміны круглы год". З захапленнем дзеці пісалі пісьмы Дзеду Марозу: акуратна і прыгожа афармлялі свае лісты з пажаданнямі, запакоўвалі іх ў навагоднія канверты, зробленыя ўласнымі рукамі. Пісьмы склалі пад навагоднюю ёлку. Спадзяёмся, што іх жаданні абавязкова споўняцца.