Аздараўленчы лагер: спартыўная старонка

29.12.2020

29 снежня вучні былі ўключаны ў фізкультурна-аздараўленчую дзейнасць. І хоць непагадзь перашкодзіла правядзенню гульняў на свежым паветры, дзецям была прапанавана насычаная праграма дня. У час спартыўных гульнявых спаборніцтваў "Мой рэкорд" кожны вучань змог устанавіць свой асабісты рэкорд. Пазнавальная гутарка "Пра спорт дзецям" была прысвечана поспехам беларускіх алімпійцаў, мерапрыемства закончылася віктарынай для юных аматараў спорту. Шашачны турнір паказаў, што вучні пачатковых класаў любяць і ўмеюць гуляць у шашкі. Прызам за актыўны ўдзел у спартыўных мерапрыемствах стаў прагляд любімых мультфільмаў.