Навагодні серпантын

24.12.2020

   Новы год - самае любімае, добрае, казачнае свята, якое чакаюць у кожным доме, у кожнай сям'і. Але ніхто так шчыра не чакае навагодняга цуду, чароўных пераўтварэнняў і прыгод, як нашы дзеці. Менавіта таму ў нашай школе да правядзення навагодняга свята асаблівае стаўленне.

   24 снежня ў пачатковай школе прайшоў ранішнік “Як у нас пад Новы год”. Для вучняў сярэдняга звяна было арганізавана мерапрыемства “Навагодні серпантын”.

    З самага пачатку прадстаўлення казачныя героі захапілі дзяцей у чароўны свет казкі. Дзеці змаглі акунуцца ў святочную атмасферу прыгод, паўдзельнічаць у цікавых конкурсах. Са з'яўленнем Дзеда Мароза пачалося сапраўднае свята з песнямі і танцамі, карагодамі вакол елкі. Пасля прадстаўлення дзеці чыталі вершы, фатаграфаваліся з персанажамі.

   Наш Дзед Мароз нікога не пакінуў без увагі і падарункаў!

    Свята атрымалася на славу, прайшло весела і задорна.