Х педмарафон

26.10.2020

    X педагагічны марафон кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі Мінскай вобласці "Прафесійнае самавызначэнне – умова паспяховай сацыялізацыі асобы” прайшоў ва ўстанове адукацыі з 19 па 23 кастрычніка. Мэтай педмарафона было ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці педагогаў у пытаннях арганізацыі прафарыентацыйнай дзейнасці і выкарыстання сучасных форм прафарыентацыі, папулярызацыі і ўкаранення эфектыўных педагагічных практык. У межах педмарафону былі праведзены наступныя мерапрыемствы: педагагічны дыялог "Спосабы фарміравання камунікатыўнай кампетэнцыі вучняў у адукацыйным працэсе"; адкрытыя ўрокі па матэматыцы ў 5 класе, нямецкай мове ў 8 класе, фізіцы ў 9 класе, хіміі ў 11 класе;дыскусійныя арэлі з педагогамі і вучнямі педагагічных класаў "Ці лёгка быць педагогам?"; майстар-клас на тэму "6 крокаўпа планаванні будучага", дзень валанцёра (дзень дублёра настаўніка), круглы стол "Рэалізацыя прафесійнай асветы і прафесійнага кансультавання ва ўстанове адукацыі". Адным з важнейшых крокаў у жыцці чалавека з'яўляецца выбар прафесіі, таму перад  педагогамі стаіць задача стварэння неабходных умоў для вырашэння праблемы аптымальнай адпаведнасці паміж асабістымі якасцямі вучня і патрабаваннямі абранай прафесіі. Важнейшая місія ўстановы адукацыі - падрыхтаваць выпускнікоў да паспяховай сацыялізацыі ў грамадстве.