Ці лёгка быць педагогам?

20.10.2020

Ці лёгка быць педагогам?

   Мэтай мерапрыемства было прыцягненне ўвагі вучняў да асаблівасцей прафесіі педагога.

   У ходзе мерапрыемства вучні прадстаўлялі сваё бачанне прафесіі педагога, было адзначана шмат «плюсаў» прафесіі такіх, як «зносіны з моладдзю», «павагу ў грамадстве», «праца ў камфортных умовах», «адпачынак летам", "не фізічная праца», «стабільная зарплата». Цяжкім у прафесіі педагога вучні назвалі наступнае: «высокі ўзровень адказнасці за вынікі працы», «вялікая разумовая нагрузка», «занятасць рашэннем праблем чужых дзяцей», «нервовае напружанне», «мала вольнага часу, бо трэба рыхтавацца да ўрокаў». Усе ўдзельнікі былі адзіныя ў тым, што прафесія педагога - адна з галоўных у грамадстве. Уважліва слухалі вучні выступленні настаўнікаў пра сваю прафесію, пра тое, чаму гэтая прафесія была імі абраная.