І этап рэспубліканскай алімпіяды

08.10.2020

       7 кастрычніка адбылася алімпіяда па вучэбных прадметах "Беларуская мова" і "Беларуская літаратура" сярод вучняў 6-11 класаў, у алімпіядзе прынялі удзел 25 вучняў. 8 кастрычніка прайшла алімпіяда па замежнай мове, у якой удзельнічала 20 вучняў 8-11 класаў. У школе вывучаецца тры замежныя мовы: англійская, нямецкая, французская. Наперадзе ў вучняў алімпіяды па матэматыцы, рускай мове і літаратуры, фізіцы, інфарматыцы, хіміі, геаграфіі, біялогіі, гісторыі, грамадазнаўстве, працоўным навучанні.