Педагагічныя пробы

02.10.2020

     Напярэдадні Дня настаўніка ў школе традыцыйна праводзіцца дзень самакіравання. У гэтым годзе дзень самакіравання быў арганізаваны вучнямі педагагічных класаў. У гэты дзень прайшлі педагагічныя пробы для кожна, хто займаецца ў профільных групах педагагічнай накіраванасці ў 10 і 11 класах. Будучыя педагогі адказна рыхтаваліся да правядзення вучэбных заняткаў і сур'ёна падышлі да выканання педагагічнай ролі настаўніка. Неабходна адзначыць і тое, што вучні 1-9 класаў з павагай аднеслі да "педагогаў-дублёраў". Правядзенне педагагічных проб - адна з самых адказных і практычна карысных форм прафесійнай арыентацыі старшакласнікаў.