Вынікі інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру"

26.09.2020

    Каманда вучняў педагагічных класаў нашай школы "Будучыя педагогі" паспяхова справілася з заданнямі інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру", што праводзілася Асацыяцыяй "Адукацыя для ўстойлівага развіцця" 21 верасня 2020 года, і атрымала сертыфікат удзельніка гульні. У інтэрнэт-гульні прынялі ўдзел 125 каманд з Беларусі і Расіі. Найбольшую цікавасць у удзельнікаў гульні выклікалі заданні, прысвечаныя гісторыі Міжнароднага і Сусветнага дзён міру, дзейнасці пасланцоў міру ААН, ініцыятывам ААН па папярэджанні канфліктаў.