Зборнік навукова-метадычных артыкулаў

19.09.2020

       З друку выйшаў зборнік навукова-метадычных артыкулаў вучэбна-навукова-інавацыйнага кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі "Сучасныя формы, метады і тэхналогіі адукцыйнага працэсу: вопыт суб'ектаў кластэра бесперапыннай педагагічнай адукацыі". У зборніку апублікаваны матэрыялы з вопыту работы педагогаў і нашай школы. Так, у артыкуле "Стварэнне педагагічнага партфоліа як форма выхаваўчай работы па самаразвіцці і самавыхаванні вучняў" (аўтары - Арціховіч Н.М., Макшыцкая М.М.) прадстаўлена пакрокавая інструкцыя па стварэнні партфоліа "Я - педагог". У артыкуле  "Фарміраванне камікатыўнай кампетэнцыі праз шматбаковую камунікацыю ў працэсе дапрофільнай і профільнай педагагічнай падрыхтоўкі вучняў" (аўтары - Вітко В.А., Раўтовіч Т.І.) камунікатыўная кампетэнтнасць разглядаецца як аснова прафесійнага развіцця будучых педагогаў.

       Зборнік адрасуецца навукова-педагагічным работнікам, выкладчыкам вышэйшай школы, метадыстам, аспірантам і студэнтам.