21 верасня - Сусветны дзень міру

21.09.2020

  21 верасня - Сусветны дзень міру. У класах прайшлі інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя Сусветнаму дню міру. Вучні 10 і 11 педагагічных класаў правялі інтэрактыўныя заняткі на тэму дня з вучнямі пачатковых класаў. Аформлена выстава дзіцячых малюнкаў на тэму "Мы за мір".

    Каманда вучняў педагагічных класаў "Будучыя педагогі" стала ўдзельнікам інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: ААН 75". У ходзе гульні вучні дэталёва пазнаёміліся з ініцыятывамі ААН па падтрымцы міру і бяспекі, дзейнасцю пасланцоў міру Арганізацыі Аб'яднаных Нацый.

      Вучням патрэбна было  выканаць тры заданні на выбар  з пяці прапанаваных. Каманда "Будучыя педагогі" абрала для выканання наступныя заданні: запоўнілі табліцу на тэму "Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру", прапанавалі сваю ініцыятыву ў інтэрнэт-праект "Мэты Устойлівага развіцця: думай і дзейнічай", правялі параўнальную характарыстыку Міжнароднага дня міру і Сусветнага дня міру. 

        Падрабязна пра інтэрнэт-гульню "Адзін дзень міру" можна прачытаць тут