1 верасня - дзень ведаў

01.09.2020

     1 верасня 2020 года наша школа адкрыла дзверы для 180 вучняў. Сярод іх галоўныя, вядома, першакласнікі. Сёлета ў першым класе 13 хлопчыкаў і дзяўчынак, павядзе іх па краіне ведаў першая настаўніца Кобель Алена Анатольеўна. Хвалюючым гэты дзень стаў і для адзінаццацікласнікаў: апошні навучальны год у роднай школе, напружаны графік вучобы, падрыхтоўка да экзаменаў, выбар прафесіі. Права даць  званок на першы ўрок новага навучальнага года дадзены выдатніцы вучобы, выпускніцы Пісарык Дар'і і вучню 1 класа Мяцельскаму Максіму.

      Словы віншавання і пажаданняў поспехаў у вучобе і працы пачулі прысутныя ад дырэктара школы Арціховіч Наталлі Мікалаеўны, ад метадыста Слуцкага раённага метадычнага кабінета Мігалені Ірыны Барысаўны, ад намесніка дырэктара  па ідэалагічнай рабоце ПСГ "Леткаўшчына", ААТ "Слуцкі мясакамбінат" Варанецкай Наталлі Геогріеўны і інш..