Апошні званок

29.05.2020

Дарагія выпускнікі!

Здаецца, толькі ўчора вы прыйшлі ў школу, вас, шасцігодак, ледзь было відаць з-за пышных букетаў, якія вы з гонарам і хваляваннем падавалі сваёй будучай настаўніцы! А сёння вы зусім дарослыя.  Мы ганарымся вашымі поспехамі і дасягненнямі! Мы віншуем вас з заканчэннем школы! Наперадзе ў вас выпускныя экзамены і ўступныя  іспыты. Не бойцеся цяжкасцей, смела крочце наперад. Жадаем кожнаму з вас ўдачы, моцнага здароўя, шчаслівага лёсу!

Вашы настаўнікі