Аздараўленчы лагер "Вясёлка"

03.04.2020

    На вясновых канікулах у школе працуе аздараўленчы лагер з дзённым прабываннем "Вясёлка". 25 вучняў з 1 па 5 клас  наведваюць лагер. Для дзяцей арганізавана трохразовае харчаванне, у рацыён уключаны агародніна і садавіна. Выхавацелі арганізуюць занятасць вучняў у адпаведнасці з планам мерапрыемстваў. Асаблівая ўвага надаецца мерапрыемствам, скіраваным на фарміраванне ў дзяцей навыкаў бяспечных паводзін. Дзецям падабаюцца заняткі, на якіх развіваюцца творчыя здольнасці і ўменні: маляванне, лепка, апрацоўка прыроднага матэрыялу.