Галоўная ёлка краіны

27.12.2019

 26 снежня, у час зімніх канікул, вучні школы наведалі навагодняе мерапрыемства "Галоўная ёлка краіны" ў Палацы Рэспублікі. Дзеці з нецярпеннем чакалі гэтай паездкі ў сталіцу, і сапраўды, цуда адбылося. Прадстаўленне ўразіла сваім размахам, насычанасцю святочнай праграмы, сучаснымі спецэфектамі.