Навагодняе свята

24.12.2019

    24 снежня ў школе панаваў радасны, узнёслы настрой: апошні дзень ІІ чвэрці, наперадзе доўгія канікулы і Новы год. У гэты дзень вучні прынялі ўдзел у школьным навагоднім свяце. Спартыўная зала ператварылася ў канцэртную залу з прыгажуняй-ёлкай у цэнтры. Дзед Мароз і Снягурачка парадавалі дзяцей падарункамі і запэўнілі, што новы 2020 год будзе паспяховым для ўсіх! Песні, жартоўныя сцэнкі, танцы, карагод каля ёлкі - усё склалася ў "навагодні калейдаскоп". З канцэртнымі нумарамі выступілі не толькі вучні, а і бацькі парадавалі ўсіх выкананнем навагодняга хіта. Няхай радасць, поспех і здароўе заўсёды будуць спадарожнікамі нашых дзяцёй!