Фестываль "Я - даследчык"

15.11.2019

    15 лістапада ў школе прайшоў фестываль "Я - даследчык". На конкурс работ даследчага характару сярод вучняў пачатковых класаў было прадстаўлена 8 праектаў. Лепшымі прызнаны наступныя работы: "Фільм. Фільм. Фільм" - вучань 1 класа Мяцельскі Жэня, "Іголка-чараўніца" - вучаніца 2 класа Калтовіч Жэня, "Што патрэбна ведаць пра маланку" - вучаніцы 4 класа Дзічкоўская Яна і Дзічкоўская Ульяна. Перамогу ў конкурсе заваяваў вучань 3 класа Купа Максім з работай "Ці ёсць будучыня ў нашай вёскі?"