Шосты школьны дзень

21.01.2017

         Вучні 4-8 класаў наведалі Слуцкую галерэю мастацтваў, дзе праходзіла выстава работ мастака Алены Краснашчокавай, уражэнкі г.Слуцка. Дзеці атрымалі зарад пазітыву ад незвычайнай прыгажосці фарбавай палітры мастачкі, зазірнулі ў рамантычны і загадкавы свет яе жывапісу.

  

        У школьнай бібліятэцы вучні 8-9 класаў прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гутарцы "Каляндар знамянальных дат і падзей".

    

     У школе прайшла акцыя па зборы макулатуры. Актыўнымі ўдзельнікамі акцыі сталі вучні 11-ых класаў. Было сабрана 250 кг макулатуры.

  Вучні 7 класа разам з класным кіраўніком Якавенка Н.І. і вучнямі 11 "А" педагагічнага класа здзейснілі лыжную вандроўку па ваколіцах Грэска, ва ўрочышча "Гаёк".