Конкурс даследчых работ "Я - даследчык"

23.01.2017

     19 студзеня ў школе быў праведзены конкурс даследчых работ навучэнцаў пачатковых класаў "Я - даследчык". На конкурс былі прадстаўлены наступныя работы: "Дзень нараджэння - свята дзяцінства"( 1 клас, калектыўная работа, настаўнік Кобель А.А.), "Шакалад - карысць ці шкода" (2 клас, Елін Мікіта, настаўнік Лабковіч М.М., "Чаму нельга паліць апалае лісце і траву" ( 3 клас, Кісель Паліна, настаўнік Лабковіч С.У.), "Колькі важыць здароўе вучня пачатковай школы" (4 клас, Ярмоліч Аліна, настаўнік Дробыш А.М.). Работы выклікалі цікавасць ва ўсіх вучняў пачатковых класаў. Лепшай прызнана работа Кісель Паліны "Чаму нельга паліць апалае лісце".