Агульнашкольны бацькоўскі сход

28.01.2017

     28 студзеня прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Былі абмеркаваны вынікі работы школы за І паўгоддзе 2016/2017 навучальнага года, абазначаны асноўныя накірункі работы на ІІ паўгоддзе. Па дадзеным пытанні выступілі дырэктар школы Арціховіч Н.М. і намеснікі дырэктара Вітко В.А., Драбушэвіч Т.В.. Ад бацькоў паступіла прапанова аб стварэнні папячыцельскага савета школы. З увагай бацькі слухалі выступленне намесніка дырэктара Вітко В.А. аб зменах у правілах прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На сходзе абмяркоўвалася пытанне сумеснай работы сям'і і школы па фарміраванні ў дзяцей культуры здаровага харчавання. Аб прафілактыцы экстэмісцкай дзейнасці расказала педагог сацыяльны Янцэвіч С.Ю.