Тыдзень замежных моў

20.02.2017

      З 13 лютага па 18 лютага ў школе прайшоў Тыдзень замежных моў "Лінгвістычны марафон". Праграма Тыдня была досыць насычанай. Тыдзень адкрыўся выставай сценгазет "Усё пра замежныя мовы".  Прайшло свята алфавіта ў 3 класе, для навучэнцаў 8 класа было арганізавана  віртуальная вандроўка ў загадкавы свет англійскіх традыцый. Вучні 7 класа паказалі казку "Спячая царэўна" на французскай мове для малодшых школьнікаў. Прайшоў конкурс-выстава "валянцінак" на замежнай мове. Навучэнцы 10 педагагічнага класа правялі Дзень казкі "Чароўны свет.У.Дзіснэя". Навучэнцы школы былі запрошаны на конкурс знаўцаў англійскай мовы "Імгненне ўдачы", на конкурс знаўцаў французскай мовы "Ці ведаеце вы Францыю?". У 4 класе быў праведзены урок-КВЗ "Хто у нас знаток замежнай мовы?". Па традыцыі Тыдзень завяршыўся конкурсам чытальнікаў твораў на замежнай мове. Настаўнікі  Долбік Н.І., Барыніна В.А., Харытончык Н.І. арганізавалі для навучэнцаў сапраўднае свята англійскай і французскай мовы.