Суквецце беларускіх слоў

21.02.2017

   21 лютага ў школе прайшла акцыя "Суквецце беларускіх слоў", прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы. У гэты дзень толькі па-беларуску размаўлялі вучні і работнікі школы. Вучні 9 класа падрыхтавалі эмблемы-лозунгі, якія адпавядалі тэматыцы акцыі. Козны вучань пакінуў свой запіс на лісце "Запішы беларускае слова".