Добраўпарадкаванне прышкольнай тэрыторыі

08.04.2017

       8 красавіка ў школе прайшоў суботнік па добраўпарадкаванні тэрыторыі. Вучні 5-11 класаў прынялі актыўны ўдзел у дадзенай працоўнай акцыі. На прышкольнай трэрыторыі было высаджана звыш 100 дэкаратыўных кустарнікаў, былі абноўлены клумбы. Нягледзячы на тое, што дзень не радаваў веснавым цяплом, настрой ва ўсіх быў радасны ад дружнай калектыўнай працы.