Спаборніцтвы па футболе

03.05.2017

      3 мая на школьным стадыёне прайшлі занальныя спаборніцтвы па футболе паміж камандамі Бокшыцкай СШ, Гольчыцкай СШ і Грэскай СШ. Усе каманды былі добра падрыхтаваны. На стадыёне панаваў настрой бадзёрасці і суперніцтва, усе імкнуліся да перамогі. У выніку перамагла  каманда футбалістаў Грэскай сярэдняй школы. Віншуем з поспехам і спадзяёмся на добры вынік у раённых спаборніцтвах.