Удзел у рэспубліканскай выставе

04.05.2017

            З 27 па 29 красавіка прайшла XVII Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі «Правільны прафесійны выбар - ўпэўненая будучыня маладога пакалення!».

            Мерапрыемства было арганізавана з мэтай пошуку новых рашэнняў у галіне падтрымкі прафесійнага выбару моладзі, фарміравання ўстойлівых уяўленняў пра ролю навукоўцаў і навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця, сацыяльнай значнасці рабочых прафесій і спецыяльнасцей, стварэння інфармацыйнага асяроддзя прафарыентацыі.

            У межах выставы была арганізавана сумесная тэматычная пляцоўка ўстаноў адукацыі Мінскай вобласці і Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.            Эфектыўным вопытам функцыянавання профільнага класа педагагічнай накіраванасці падзялілася Грэск сярэдняя школа Слуцкага раёна. Дзейнасць педагагічных класаў прадставілі Долбік Н.І., якая выкладае факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў педагагічную прафесію”, навучэнкі ХІ профільнага педагагічнага класа Власавец Данута і Страховіч Таццяна. Намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Вітко В.А. было прадстаўлена абагульненне вопыту “Шляхі аптымізацыі прафесійнай арыентацыі навучэнцаў на педагагічныя прафесіі”.