1 верасня ў нашай школе

01.09.2017

     1 верасня - Дзень ведаў. Школьны двор запоўніўся дзіцячымі галасамі, на карыдорах школы мітусня, як у мурашніку: вучні, бацькі, бабулі і дзядулі, настаўнікі, тэхработнікі. Прыўзняты настрой, усмешкі, кветкі, рознакаляровыя шары. Школа ў адчуванні свята - урачыстай лінейкі, прысвечанай пачатку навучальнага года.

     У 2017/2018 навучальным годзе за парты сядуць 187 навучэнцаў. Сёлета ў першым класе - 18 навучэнцаў, у адзінаццатым - 15. Адкрыты Х "А" профільны клас педагагічнай накіраванасці: 16 юнакоў і дзяўчат, якія будуць далучацца да прафесіі педагога ў сценах школы. У школе будзе прадоўжана рэалізацыя рэспубліканскага эксперыментальнага праекта "Апрабацыя мадэлі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі".

     Спадзяёмся, што новы навучальны год, які пачаўся сёння, будзе пленным, багатым на поспехі, перамогі, падзеі!