Дзень міру

21.09.2017

     21 верасня, у Міжнародны дзень міру, каманда навучэнцаў Х "А" педагагічнага класа "Будучыя педагогі" прыняла ўдзел у інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: павага, бяспека і годнасць для ўсіх". Арганізатарамі гульні з'яўляюцца Асацыяцыя "Адукацыя для ўстойлівага развіцця" і Каардынацыйны цэнтр "Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця" БДПУ пры падтрымцы Міжнароднай ініцыятывы Хартыя зямлі.

    У ходзе гульні навучэнцы змаглі больш глыбока пазнаёміцца з ідэямі, каштоўнасцямі і мэтамі ўстойлівага развіцця, паразважаць, як можна змяніць характар узаемаадносін і метады ўзаемадзення людзей, прапанаваць свае ідэі і распрацаваць крокі па рэалізацыі ініцыятыў з мэтай паляпшэння жыцця кожнага і ўсіх.

    Удзельнікі каманды "Будучыя педагогі" правялі апытванне навучэнцаў I-VII класаў " Што для вас значыць слова МІР?". Адказы былі розныя, аднак найбольш часта сустракаліся наступныя: мір - гэта дружба, мама, жыццё, дом, сям'я, добрыя людзі, наша Радзіма; мір - калі няма вайны і гора.

   Рабяты арганізавалі і правялі майстар-клас па вырабу жураўліка з паперы. Расказалі пра лёс японскай дзяўчынкі Садако Сасакі і сімвалічны сэнс папяровага жураўліка.