Рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Мы - разам!"

24.09.2017

     24 верасня ў г.Слуцку прайшла рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі "Мы - разам!" На свяце віталі працоўныя дынастыі Случчыны.

     Педагагічную дынастыю прадстаўляла сям'я Ланюк, агульны педагагічны стаж якой складае 245 гадоў, 4 пакаленні педагогаў. Прадстаўнікі гэтай дынастыі працуюць у нашай школе. Ланюк Лілія Іванаўна ўзначальвала Грэскую сярэднюю школу на працягу 32 гадоў, зараз працуе настаўнікам замежнай мовы. Долбік Нэля Іванаўна таксама працуе настаўнікам замежнай мовы. Дробыш Анжаліка Міхайлаўна - настаўнік пачатковых класах. Гэта сумленныя, адданыя педагагічнай справе людзі. Яны з'яўляюцца гонарам нашай школы.

Сям'я Ланюк на раённым свяце