Дзень настаўніка

29.09.2017

   29 верасня ў школе прайшоў традыцыйны дзень самакіравання, прысвечаны Дню настаўніка. Навучэнцы педагагічных класаў адказна падышлі да  мерапрыемства. Вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы дня самакіравання аказала класны кіраўнік Х "А" класа Таццяна Іванаўна Раўтовіч.

  Адміністрацыйныя пытанні і праблемы ў гэты дзень вырашала новае кіраўніцтва школы - адзінаццацікласнікі: Чыжык Ягор, Зайцаў Арцём, Каляда Валерыя. Выдатна з ролямі педагогаў справіліся навучэнцы Х "А" і ХІ класаў. 

   Дзень самакіравання завяршыўся святочным канцэртам у гонар педагогаў. Са сцэны гучалі віншавальныя словы, вершы, песні. Былі падведзены вынікі дня самакіравання. Аднагалосна было вырашана, што выпрабаванне педагагічнымі пробамі ўсе вытрымалі на "выдатна" і навучэнцы Х "А" класа заслугоўваюць быць прынятымі ў рады педкласаўцаў.