Шэфская дапамога

07.10.2017

    7 кастрычніка піянеры і члены БРСМ наведалі ветэрана педагагічнай працы Сыцько Аляксандру Паўлаўну. Вучні аказалі дапамогу былой настаўніцы: згрэблі лісце на вуліцы каля дома, прыбралі ў хаце, прынеслі вады. Аляксандра Паўлаўна была вельмі ўдзячная і задаволеная сустрэчай з рабятамі. Расказала ім пра гады педагагічнай дзейнасці ў школе, паказала свае ўзнагароды і фотаздымкі.