Інтэрнэт-гульня "Адзін дзень міру: павага, бяспека і годнасць для ўсіх"

14.11.2017

   Каманда навучэнцаў 10 "А" профільнага класа педагагічнай накіраванасці "Будучыя педагогі" стала фіналістам інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: павага, бяспека і годнасць для ўсіх", усяго ў гульні прынялі удзел каманды з 82 устаноў адукацыі нашай рэспублікі.  Арганізатарамі гульні з'яўляюцца Асацыяцыя "Адукацыя для ўстойлівага развіцця" і Каардынацыйны цэнтр "Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця" БДПУ пры падтрымцы Міжнароднай ініцыятывы Хартыя зямлі. 

   14 лістапада прадстаўнікі каманды "Будучыя педагогі" (Лешчанка Валерыя, Салтавец Стэфан, Санкевіч Паліна) і класны кіраўнік 10 "А" класа Раўтовіч Т.І. прынялі ўдзел у майстар-класе інтэрнэт-гульні ў БДПУ. Быў прадстаўлены вопыт каманды "Будучыя педагогі" па рэалізыцыі сацыяльна значымых ініцыятыў у межах устойлівага развіцця. Навучэнцы нашай школы расказалі  пра свае справы: экалагічны дэсант, клопат аб састарэлых людзях, увага і дапамога малодшым школьнікам, умацаванне школьных традыцый і сувязі пакаленняў, уклад у справу захавання міру, уключэнне ў агульную справу ўсіх навучэнцаў школы (правядзенне песенных перапынкаў).

  Прайшлі заняткі праектнай майстэрні "Устойлівае развіццё ў нашых дзееннях". Удзельнікі майстар-класа працавалі ў творчых групах. Прайшла прэзентацыя створаных у ходзе майстар-класа маладзёжных ініцыятыў.

   Былі падведзены вынікі інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: павага, бяспека і годнасць для ўсіх". Ініцыятыва каманды нашай школы "Будучыя педагогі"прызнана лепшай у секцыі "Устойлівая школа", а таксама каманда "Будучыя педагогі" ўзнагароджана Дыпломам пераможцы інтэрнэт-гульні "Адзін дзень міру: павага, бяспека і годнасць для ўсіх".