Экскурсія ў музей Слуцкай Епархіі

23.11.2017

22 лістапада адбылася экскурсія навучэнцаў Грэскай сярэдняй школы ў музей Слуцкай Епархіі ў Салігорск. У ходзе экскурсіі навучэнцы пазнаёміліся з тэматычнай экспазіцыяй старажытных царкоўных кніг на стараславянскай мове, былі прадстаўлены кнігі ХІV-ХІХ стагоддзяў. Таксама былі прадэманстраваны карціны рэлігійнай тэматыкі. Экскурсія насіла асветніцкі характар.