Патрыятычнае выхаванне

16.12.2017

    16 снежня 2017 г. для навучэнцаў 6-10 класаў была арганізавана экскурсія ў музей баявой славы 29 танкавай дывізіі. Экскурсію праводзіў Іван Сцяпанавіч Санкевіч, які да выхаду на пенсію працаваў намеснікам камандзіра зінітна-ракетных войск. У цікавай і даступнай форме дзецям быў прадстаўлены баявы шлях дывізіі.

     Баявое крашчэнне 29 танкавая дывізія атрымала ў Курскай бітве. Прыняла ўдзел у Сталінградскай бітве ў 1942 годзе, у выніку якой 330 тысяч нямецкіх салдат былі ўзяты ў палон. Тады Гітлер аб’явіў 6-дзённы траур у Германіі. А самая буйная бітва, у якой прыняла ўдзел 29 танкавая дывізія,  – бітва пад Прохараўкай (12 ліпеня 1943 года). У ёй удзельнічала 1200 танкаў. 12 чалавек атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

     Экскурсія атрымалася пазнавальнай, карыснай і цікавай. Яна садзейнічала патрыятычнаму выхаванню навучэнцаў.

   

поделиться в: