Навагодняе свята

22.12.2017

     22 снежня ў школе адбылося навагодняе прадстаўленне “Зімняя казка”. Казачныя героі Баба Яга, Лесавік, Кікімара, Змей  змагаліся ў конкурсах з рабятамі, каб быць галоўнымі ў Новым годзе. Але ж светлыя сілы перамаглі, і Дзед Мароз са Снягуркай паспяхова дабраліся на свята да рабят.

   Са сцэны гучалі навагоднія песні, вершы, віншаванні. Грэская дзіцячая школа мастацтваў прадставіла  музычныя нумары сваіх самых маленькіх выхаванцаў.

   Свята прайшло цікава, весела, задорна. Яно садзейнічала добраму настрою і навагодняй атмасферы ва ўсёй школе.