Вечар сустрэчы выпускнікоў
03.02.20183 лютага ў школе прайшоў традыцыйны вечар сустрэчы выпускнікоў. Школьныя класы і калідоры запоўніліся шматлікімі галасамі былых вучняў (па дадзеных рэгістрацыі - 97 чалавек), якія прыйшлі на сустрэчу з аднакласнікамі, настаўнікамі, на сустрэчу з незабыўнымі школьнымі гадамі. Выпускнікоў розных гадоў са сцэны прывітала дырэктар школы Арціховіч Наталля Мікалаеўна. Вучні старшых класаў падрыхтавалі святочны канцэрт. На сцэну былі запрошаны выпускнікі розных гадоў: 1988, 1993, 1998, 2003, 2008. Словы ўдзячнасці роднай школе і педагогам гучалі ў гэты вечар.