Піянерскі збор

09.02.2018

   8 лютага 2018 года адбыўся ўрачысты піянерскі збор дружыны "Нам даверана памяць", прысвечаны Дню памяці юнага героя-антыфашыста. У аўдыторыі прысутнічалі акцябраты, піянерскія атрады 6-8 класаў, педагогі. Піянеры 6-8 класаў расказалі пра подзвігі юных герояў-антыфашыстаў. Мінутай маўчання была ўшанавана памяць герояў. Пад сцягам піянерскай дружыны пяцікласнікам былі павязаны чырвона-зялёныя гальштукі. Ветэран піянерскага руху, былы настаўнік школы Ісакава Валянціна Аляксандраўна павіншавала вучняў з уступленнем у рады піянерскай арганізацыі, расказала ім пра піянерскае жыццё школы ў мінулыя гады.