Ушанаванне памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15.02.2018

       15 лютага адбыўся ўрачысты мітынг, прысвечаны Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

       На мітынгу прысутнічалі: старшыня сельскага выканаўчага камітэта-Русаковіч Леанід Мікалаевіч, намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх- Козырава Таццяна Мікалаеўна, педагог- арганізатар, піянеры, члены ПА “БРСМ” Грэскай сярэдняй школы.

      Русаковіч Леанід Мікалаевіч расказаў прысутным пра вайну ў Афганістане, пра воінаў-інтэрнацыяналістаў, якія загінулі на гэтай вайне.

      Адбылося ўскладанне вянка на магілу воіна-інтэрнацыяналіста Анатолія Хамянка, ушанаванне памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў хвілінай маўчання.