Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2018

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень у школе прайшла акцыя "Я люблю беларускую мову". Вучні на плакатах запісвалі свае любімыя беларускія словы: бацькі, дабрабыт, журавіны, жэўжык, калі ласка, снеданне і многія-многія іншыя. Вучні старшых класаў правялі літаратурную гасцёўню "І сёння з намі Колас і Купала". Аматараў роднага слова сабрала гульня-віктарына "З рога ўсяго многа", якую, дарэчы, правяла вучаніца 10 "А" педагагічнага класа Лешчанка Валерыя.