Удзел у абласным семінары-практыкуме

15.03.2018

     15 сакавіка 2018 года ў Слуцкім раёне прайшоў семінар-практыкум для загадчыкаў раённымi вучэбна-метадычнымi кабінетамі аддзелаў адукацыі, спорту і турызму райгарвыканкамаў на тэму "Арганізацыя метадычнай работы ва ўмовах рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыі». Быў прадстаўлены вопыт работы ўстаноў адукацыі Слуцкага раёна па зададзенай тэме.
     ДУА «Грэская сярэдняя школа» прадставіла выставу метадычных распрацовак па арганізацыі дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі, партфоліа навучэнцаў педагагічных класаў, дыпломы і граматы навучэнцаў. Аб рабоце ўстановы адукацыі ў інтэрактыўнай форме расказала дырэктар Арціховіч Н.М. Арганізацыйна-метадычныя аспекты дапрофільнай педагагічнай падрыхтоўкі былі асветлены намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце Вітко В.А. Вучні ХІ класа, пераможцы рэспубліканскага конкурса для навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці "Будучыя педагогі - пра школу будучыні", Каляда Валерыя і Чыжык Ягор распавялі пра свой навукова-даследчы праект "Школа, у якой будзем працаваць мы". Да ўвагі ўдзельнікаў семінара было прадстаўлена выступленне школьнай агітбрыгады "Шкаляры", рабяты прапагандавалі прафесію педагога.