Семінар-практыкум для настаўнікаў пачатковых класаў

26.03.2018

   26 сакавіка на базе ДУА "Грэская сярэдняя школа" прайшоў абласны семінар-практыкум настаўнікаў пачатковых класаў "Сучасныя формы арганізацыі навучання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі". У мерапрыемстве прынялі ўдзел 12 настаўнікаў пачатковых класаў школ нашага раёна, таксама праняць удзел у  семінары-практыкуме  пажадалі 7 навучэнцаў Х, ХІ педагагічных класаў Грэскай сярэдняй школы.

  Семінар вяла Крагель Людміла Уладзіміраўна, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела пачатковай адукацыі ДУА "Мінскі абласны інстытурт развіцця адукацыі". 

      У ходзе семінара разглядаліся пытанні, звязаныя з прымяненнем на практыцы сучасных падыходаў у арганізацыі навучання ў пачатковай школе. Праведзена даследаванне адрозненняў традыцыйнага ўрока і ўрока, які адпавядае сучасным патрабаванням, прааналізаваны конкурсны відэаўрок. З цікавасцю педагогі выконвалі ролю навучэнцаў на прапанаваным мадэратарам уроку-квэсце.  Інтэрактыўная форма правядзення семінара-практыкума спрыяла ўключэнню ў работу ўсіх удзельнікаў мерапрыемства, засваенню асноўных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі, фарміраванню  агульнапедагагічных кампетэнцый.