Удзел у праекце "Студэнт на адзін дзень у БДПУ"

28.03.2018

     Навучэнцы Х і ХІ педагагічных класаў нашай школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Студэнт на адзін дзень у БДПУ". Ініяцыіраваў дадзены праект Цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі БГПУ імя Максіма Танка.

     Нашы педкласаўцы пабывалі ў ролі студэнтаў на факультэце пачатковага навучання, у Інстытуце інклюзіўнага навучання, на факультэце дашкольнай адукацыі. Там былі наладжаны сустрэчы з кіраўніцтвам факультэтаў і інстытута, са студэнцкім актывам. Навучэнцы змаглі бліжэй пазнаёміцца з буднямі студэнцкага жыцця: наведалі лекцыі, практычныя заняткі, пабывалі ў музеях, лабараторыях, спартыўных залах.  Суправаджалі іх студэнты, які яшчэ нядаўна самі былі педкласаўцамі. 

     Навучэнцы адзначылі, што ўдзел у праекце "Студэнт на адзін дзень у БДПУ" аказаўся вельмі карысным, таму што многія змаглі пераканацца ў правільнасці сваіх прафесійных намераў, хтосьці зразумеў, што студэнтам педуніверсітэта быць складана і адказна, што ў педагогіцы не павінна быць выпадковых людзей, а камусьці было цікава знаходзіцца ў новым для сябе асяроддзі.