Удзел у Форсайт-форуме

26.04.2018

      У межах Дэкады студэнцкай навукі ў Беларускім дзяржаўным педгагічным універсітэце імя Максіма Танка прайшоў фарсайт-форум "Будучыя педагогі - аб тэхналогіях падрыхтоўкі паспяховага педагога". Фарсайт-форум стаў пляцоўкай, на якой навучэнцы педагагічных класаў школ-лабараторый вучэбна-навукова-інавацыйнага кластара бесперапыннай педагагічнай адукацыі прадставілі сваё бачанне найбольш эфектыўных тэхналогій падрыхтоўкі педагога для школы будучыні. Падчас форуму старшакласнікі абгрунтоўвалі магчымыя, верагодныя і пажаданыя падзеі і змены ў галіне тэхналогій прафесійнай падрыхтоўкі педагогаў з розных суб'ектных пазіцый: навучэнца педагагічнага класа, студэнта педагагічнай спецыяльнасці, маладога спецыяліста, які працуе ў сферы адукацыі. Фарсайт-ідэю "Індывідуалізацыя і вырыятыўнасць навучання праз інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі - асноўныя трэнды ў падрыхтоўцы педагогаў будучыні", распрацаваную камандай навучэнцаў педагагічных класаў нашай школы, прадставіла вучаніца ХІ класа Рахінская Валерыя.

        Арганізатарам Фарсайт-форуму «Будучыя педагогі - аб тэхналогіях падрыхтоўкі паспяховага педагога» выступіў цэнтр развіцця педагагічнай адукацыі БДПУ.