Дзень перамогі

09.05.2018
У гэты святочны дзень, як і штогод, навучэнцы школы прыйшлі да мемарыяльнага абеліска, каб разам з аднавяскоўцамі ўшанаваць памяць тых, хто адстаяў свабоду, цёпла і сардэчна павітаць нешматлікіх удзельнікаў жорсткай барацьбы з фашызмам. Піянеры неслі ганаровую варту каля помніка, усклалі кветкі да яго падножжа.