Конкурс работ даследчага характару

19.05.2018

     19 мая прайшоў раённы конкурс работ даследчага характару. Ад нашай школы былі прадстаўлены работа па беларускай мове "Этымалогія прозвішчаў маіх землякоў" (вучань 6 класа Дробыш Антон, кіраўнік Вітко В.А.) і работа па матэматыца "Загадкавы лік πі" (вучань 7 класа Дзерыглазаў Станіслаў, кіраўнік Раўтовіч Т.І.). Дыпломам І ступені адзначана работа Дробыша Антона. Вучань даследаваў прозвішчы сваіх аднакласнікаў, склаў этымалагічны слоўнік прозвішчаў сваіх землякоў (38 прозвішчаў).