Сустрэча з мастаком Уладзімірам Вітко

22.05.2018

22 мая адбылася сустрэча вучняў з мастаком Уладзімірам Вітко, які з'яўляецца выпускніком і даўнім сябрам нашай школы. Уладзімір Вітко з'яўляецца майстрам станковага жывапісу, займаецца графікай, акварэллю, манументальным мастацтвам. У час сустрэчы расказаў аб сваёй творчасці, аб нялёгкім шляху да прызнання. У расказе мастака былі і ўспаміны пра маці, пра школу, пра  дзяцінства. 

Адной з адметнасцей Грэскай школы з'яўляецца карцінныя галерэя імя У.І.Вітко. Мастак падарыў школе каля 100 сваіх работ.  Уладзімір Ільіч часты госць на Случчыне, яго работы выстаўляюцца ў Галерэі мастацтваў імя У.С.Садзіна.