Выніковая канферэнцыя "ПедагогХХІ стагоддзя"

22.05.2018

22 мая прайшла выніковая канферэнцыя для вучняў Х "А" профільнага класа педагагічнай накіраванасці "Педагог ХХІ стагоддзя". На працягу ўсяго навучальнага года вялася падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства. Вучні выступілі з дакладамі, эсэ, паведамленнямі. Разважалі аб прэстыжы прафесіі педагога, шукалі "плюсы" і "мінусы" прафесіі, складалі мадэль ідэальнага настаўніка, дзяліліся сумненнямі і пераконвалі ў значнасці ролі педагога ў грамадстве, расказвалі пра любімых настаўнікаў, пра педагагічныя дынастыі. Вучні ХІ педагагічнага класа прадэманстравалі партфоліа "Я - педагог". На канферэнцыю былі запрошаны настаўнікі і вучні VІІІ і ІХ класаў.