Апошні школьны званок
30.05.201830 мая ў школе прайшло свята "Апошні школьны званок". Апошні званок прагучаў для 15 адзінаццацікласнікаў і 21 дзевяцікласніка. 10 вучняў ХІ класа на працягу двух гадоў займаліся ў профільнай групе педагагічнай накіраванасці, цікавым і насычаным было іх школьнае жыццё ў старэйшых класах: вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні, факультатыўныя заняткі "Уводзіны ў педагагічную прафесію", педагагічныя пробы, удзел у конкурсах, форумах, канферэнцыях, што былі арганізаваны БДПУ імя Максіма Танка. На ўрачыстасці гучалі словы-пажаданні поспеху, удачы і спаўнення мар для выпускнікоў ад дырэктара, настаўнікаў, бацькоў і гасцей школы. Усім вучням былі адрасаваны пажаданні з цікавасцю і карысцю правесці летнія канікулы, але пры гэтым не забываць пра бяспеку і адказнасць.