Віншуем будучых педагогаў

06.08.2018

       У рэспубліцы падведзены вынікі паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі. У ліку студэнтаў - 9 выпускнікоў профільнай групы педагагічнай накіраванасці нашай школы, 6 з іх вырашылі звязаць сваю будучыню з педагагічнай дзейнасцю: Каляда Валерыя - Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт пачатковай адукацыі, Крупіца Алена - Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт пачатковай адукацыі, Рахінская Валерыя - Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт дашкольнай адукацыі, Сыцько Вольга - Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, факультэт дашкольнай адукацыі, Чыжык Ягор - Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, інжынерна-педагагічны факультэт, спецыяльнасць "Прафесійнае навучанне (інфарматыка)", Шуст Жанна - Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт педагогікі і псіхалогіі, спецыяльнасць "Пачатковая адукацыя". Шчыра віншуем будучых студэнтаў і жадаем поспехаў у вучобе!