Дзень бяспекі

08.09.2018

Шосты школьны дзень прайшоў пад дэвізам “Наша бяспека”.

Самай цікавай і займальнай атрымалася пазнавальная гадзіна ў пачатковай школе. Дзеці паўтарылі, як правільна пераходзіць дарогу, якое прызначэнне мае светафор і яго сігналы, якія асноўныя абавязкі ў пешахода і пасажыра. Былі выкарыстаны такія формы работы, як настольная гульня “Азбука пешахода”, развіваючае лато “Увага!Дарога”, красворд. У выніку мерапрыемства была аформлена выстава “Увага, пешаход!”.