Занальныя спаборніцтвы па футболе

15.09.2018

   15 верасня ў школе прайшоў дзень здароўя пад дэвізам “Моладзь - за здаровы лад жыцця”.

   Галоўным мерапрыествам дня стала раённае спаборніцтва па футболе. На школьным стадыёне сустрэліся каманды Бокшыцкай сярэдняй школы, Гацукоўскай сярэдняй школы, Гольчыцкай сярэдняй школы і Грэскай сярэдняй школы. Нягледзячы на пагодныя ўмовы, матчы адбыліся. Шматлікія балельшчыкі актыўна падтрымлівалі свае каманды. У выніку ў паўфінал занальных сустрэч па футболе выйшла каманда Грэскай сярэдняй школы.

   Другі паўфінал і фінал адбудзецца 22 верасня на стадыёне нашай школы.